Беларуская Служба

У ноч на 10 студзеня расійскі агрэсар атакаваў Украіну дронамі і балістычнай ракетай

10.01.2026 09:01
Паветраная атака была адбітая авіяцыяй, зенітна-ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы і беспілотных сістэм, мабільнымі агнявымі групамі Сілаў абароны Украіны.
Месца ўдару расійскага беспілотніка па жылым доме ў КіевеEPA/YULIIA OVSIANNIKOVA 105765 Dostawca: PAP/EPA.

Расійская армія нанесла ўначы ўдар па Украіне адной балістычнай ракетай «Іскандэр-М» з Курскай вобласці, а таксама 121 ударным беспілотнікамі тыпу «Шахед», «Гербера» ды іншых тыпаў з напрамкаў: Курск, Арол, Мілерава, Прыморск-Ахтарск і іншыя.

Паводле папярэдніх дадзеных, украінская Супрацьпаветраная абарона збіла/знішчыла 94 варожыя БПЛА на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны.

У 15 месцах зафіксавана трапленні балістычнай ракеты і 27 ударных дронаў, а таксама падзенне аскепкаў збітых  беспілотнікаў.

У выніку абстрэлу ў Дняпры пашкоджана інфраструктура. У абласным цэнтры і раёне перабоі з электразабеспячэннем. 34-гадовы мужчына атрымаў раненні.

У Крывым Рогу паранены два чалавекі, у горадзе пажары, адбылося адключэнне святла.

Пад ударам была і Нікапольшчына. Войскі РФ ужывалі FPV-дроны па самім горадзе, і па Марганецкай і Пакроўскай абшчынам.

юл